УНИВЕРСIТЭТ

Тыдзень навукі факультэта славянскіх і германскіх моў «Грані навуковага слова»

16–18 студзеня 2018 г. праходзіў тыдзень навукі факультэта славянскіх і германскіх моў «Грані навуковага слова», у рамках якога адбыўся шэраг мерапрыемстваў.

Адкрыццё тыдня навукі факультэта «Грані навуковага словы» (16.01.2018), на якім прагучалі вітальныя словы ў сувязі з маючым адбыцца Днём беларускай навукі ад рэктара ўніверсітэта, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара В.І. Качуркі і дэкана факультэта Н.М. Кругляковай, а таксама была прадстаўлена праграма тыдня навукі.

Выстава навукова-метадычных выданняў факультэта “Mastery Box” (16-18.01.2017), якая праходзіла на базе вучэбна-метадычнага кабінета і была падрыхтавана В.М. Клім, загадчыкам кабінета.

Адкрытае пасяджэнне навуковага гуртка кафедры тэорыі і практыкі германскіх моў «Forscher» у форме трэнінгу «Немагчымае сёння – стане магчымым заўтра» (16.01.2018), якое дазволіла студэнтам факультэта і навучэнцам філіяла кафедры на базе ДУА «Гімназія № 5 г. Баранавічы» засвоіць структуру навуковага артыкула, асаблівасці зместу структурных кампанентаў навуковага артыкула, навучыцца вызначаць аб’ект і прадмет даследавання, папрактыкавацца ў трансфармацыі артыкула з публіцыстычнага ў навуковы стыль.

Оксфардскія дэбаты на тэму «Узаімапранікненне лінгвакультур: “за”ці “супраць”?» (16.01.2018), арганізаваныя В.В. Ляон, старшым выкладчыкам кафедры тэорыі і практыкі германскіх моў, якія складаліся з чатырох раўндаў:

  • дзвюххвілінная гаворка кожнага прамоўцы ў падтрымку свайго пункту гледжання;
  • пытанні выступоўцаў адзін аднаму;
  • выступленне груп падтрымкі кожнага прамоўцы з навуковым пацвярджэннем яго пункту гледжання;
  • пытанні з залы ў рэжыме «адкрыты мікрафон» да кожнага з выступоўцаў.

Каманды-супернікі былі прадстаўлены студэнтамі III курса, з аднаго боку, і навучэнцамі ДУА «Гімназія № 5 г. Баранавічы» (пад кіраўніцтвам Л.А. Смолкі, настаўніка англійскай мовы), з другога. На мерапрыемстве ў якасці ўдзельнікаў аўдыторыі прысутнічалі таксама прадстаўнікі філіяла кафедры на базе ДУА «Гімназія № 4 г. Баранавічы» (у суправаджэнні Т.А. Траццяк, настаўніка англійскай мовы). Па выніках галасавання гледачоў перамагла каманда студэнтаў факультэта, заручыўшыся падтрымкай свайго пункту гледжання на праблему ў большасці слухачоў.

Дыскусійная пляцоўка кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі «Крытэрыі адбору прадметнага зместу электронных адукацыйных рэсурсаў» (17.01.2018) дала магчымасць разгледзець розныя аспекты ажыццяўлення адбору прадметнага зместу і выпрацаваць адзіныя крытэрыі адбору, якія адпавядаюць сучасным патрабаванням.

Дайджэст распрацовак навуковага гуртка кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі «Метадычная майстэрня» (17.01.2018), у рамках якога кіраўніком гуртка Г.В. Прадун былі прадстаўлены электронныя сродкі навучання замежнай мове ў форме тэкставай абалонкі, электроннага банка ці каталога, навучальнага лінгвістычнага корпуса (усяго – 10 распрацовак), створаныя студэнтамі ў ходзе напісання дыпломных і курсавых работ за перыяд з 2010 па 2017 г. Прысутным таксама было прапанавана індывідуальна пераканацца ў аптымальнасці структуры інтэрфейса і змястоўнага напаўнення распрацаваных сродкаў навучання розным бакам і відам іншамоўнай маўленчай дзейнасці.

Панарама навукова-метадычных распрацовак кафедры філалогіі «Шляхі развіцця філалагічнай адукацыі: тэорыя і практыка» (17.01.2018) выступіла платформай для абмеркавання навукова-метадычных праблем з удзелам выкладчыкаў кафедры філалогіі, агульнага і прыкладнога мовазнаўства, Т.В. Шчэрбы, бібліятэкара залы новых паступленняў БарДУ, студэнтаў груп БІЯ-41, БІЯ-11, СІЯ-11, а таксама настаўніка беларускай мовы і літаратуры ДУА «Ліцэй № 1 г. Баранавічы» М.П. Лісінай разам з навучэнцамі выпускнога філалагічнага класа, настаўніка рускай мовы і літаратуры ДУА «Гімназія № 1 г. Баранавічы» Ж.В. Сніціч. Аўдыторыі былі прапанаваны наступныя выступленні:

  1. Прыёмы паэтыкі тайнапісу ў беларускай прозе «эпохі рубяжа» – Е.І. Белая, прафесар кафедры філалогіі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.
  2. Эстэтычны ідэал паэзіі Яна Чачота – Ж.В. Косціна, старшы выкладчык кафедры філалогіі.
  3. Стылістычная дыферэнцыяцыя лексікі сучаснай беларускай літаратурнай мовы – В.М. Шавель, старшы выкладчык кафедры філалогіі.
  4. Унутры- і міжпрадметныя сувязі пры выкладанні літаратуры – Т.М. Пучынская, загадчык кафедры філалогіі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.
  5. Формирование коммуникативно-речевой культуры будущих педагогов средствами изучения практической стилистики – Н.У. Ермаловіч, старшы выкладчык кафедры філалогіі.
  6. Агляд новых паступленняў у чытальную залу БарДУ – Т.В. Шчэрба, бібліятэкар БарДУ.

Правядзенне панарамы дазволіла прэзентаваць асноўныя вынікі дзейнасці выкладчыкаў у рамках тэмы кафедры «Тэарэтыка-метадалагічныя і метадычныя аспекты вывучэння і выкладання славянскіх моў і літаратур» за 2017 год. Выступленні ўключалі матэрыялы навуковых артыкулаў, тэзісаў міжнародных канферэнцый (Баранавічы, Віцебск, Брэст; Масква, Тамбоў, Варшава і інш.), удзельнікамі якіх у мінулым годзе сталі выкладчыкі кафедры філалогіі.

Аспіранцкія чытанні «Актуальныя праблемы філалогіі, германістыкі і лінгвадыдактыкі» (18.01.2018) былі прадстаўлены выніковыя і прамежкавыя вынікі навукова-даследчай работы, якая праводзіцца выкладчыкамі факультэта. Праграма чытанняў уключала наступныя даклады:

  1. А.І. Бойка, старшы выкладчык кафедры тэорыі і практыкі германскіх моў. Тэма даклада: Кампанентная структура лексічных значэнняў дзеяслоўных лексем (на матэрыяле англійскай і беларускай моў).
  2. В.І. Маркевіч, выкладчык кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі. Тэма даклада: Фразеалагізмы з антрапацэнтрычным кампанентам у рускай, беларускай і нямецкай нацыянальных карцінах свету.
  3. І.С. Чуносава, старшы выкладчык кафедры агульнага і прыкладнога мовазнаўства. Тэма даклада: Развіццё матывацыйнага патэнцыялу выразнасці педагагічнага маўлення.

Урачысты сход, прысвечаны Дню беларускай навукі (16.01.2018), на якім Г.В. Прадун, адказным за навуковую работу, былі прадстаўлены вынікі навуковай і інавацыйнай дзейнасці факультэта ў 2017 г.; з заключным словам выступіла дэкан факультэта Н.М. Круглякова, далей супрацоўнікам і студэнтам факультэта былі ўручаны граматы і падзякі за ўклад у развіццё навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта, за высокія паказчыкі і асаблівыя дасягненні ў дадзенай дзейнасці, а таксама ў кіраўніцтве навукова-даследчай работай студэнтаў.

01.02.2018