УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты БарДУ прынялі ўдзел у рэспубліканскім навагоднім балі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка

Студэнты БарДУ, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучэбнай, навукова-даследчай, грамадскай, творчай і спартыўнай дзейнасці прынялі ўдзел у рэспубліканскім навагоднім балі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка. 

Сярод 250 удзельнікаў навагодняга дабрачыннага свята былі і 8 актывістаў нашага ўніверсітэта:

  • А. Абрамовіч (дыпламант Рэспубліканскага конкурсу мастацкай творчасці студэнцкай моладзі «Арт-вакацыі» ў складзе народнага аматарскага тэатра моды «Світа», пераможца конкурсу «Лепшы студэнт БарДУ-2017» у намінацыі «Грамадская дзейнасць»),
  • А. Бохан (дыпламант рэспубліканскіх конкурсаў вакальнага майстэрства, саліст народнай аматарскай студыі «Талент»),
  • С. Вячорка (камандзір МААП «Альфа» БарДУ – бронзавага прызёра рэспубліканскай спартакіяды «Акадэмія мужнасці» (2016, 2017)),
  • С. Варашкевіч (дыпламант міжнародных навукова-практычных канферэнцый, пераможца конкурсу «Лепшы студэнт БарДУ-2017» у намінацыі «Навукова-даследчая дзейнасць»),
  • В. Валуевіч (баец МААП «Альфа» БарДУ – бронзавага прызёра рэспубліканскай спартакіяды «Акадэмія мужнасці»(2016, 2017)),
  • А. Ермакова (дыпламант Рэспубліканскага конкурсу мастацкай творчасці студэнцкай моладзі«Арт-вакацыі» ў складзе народнага аматарскага тэатра моды «Світа»),
  • Н. Шчэбет (пераможца конкурсу «Лепшы студэнт БарДУ-2017»),
  • Д. Яцкевіч (сярэбраны прызёр XXXVIII Чэмпіянату свету па армрэстлінгу сярод юніёраў; пераможца XXVII Чэмпіянату Еўропы па армрэстлінгу сярод юніёраў, пераможца конкурсу «Лепшы студэнт БарДУ-2017» у намінацыі «Спартыўная дзейнасць»).

Незабыўная сустрэча прайшла ў Палацы Незалежнасці. Яркая праграма, канцэрт зорак беларускай эстрады, падарункі і нефармальныя зносіны сталі сапраўдным сюрпрызам для лепшых студэнтаў універсітэтаў. У сваім выступленні Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка адзначыў, што ў нашай краіне робяць усё магчымае, каб дзеці жылі ў міры і ганарыліся сваёй краінай, а лепшыя прадстаўнікі маладога пакалення запрошаны на навагодняе свята ў Палац Незалежнасці, і гэта стане новай традыцыяй. Кіраўнік дзяржавы павіншаваў навучэнцаў з надыходзячым Новым годам і пажадаў ім заставацца заўсёды такімі ж таленавітымі і разумнымі, якімі яны з’яўляюцца цяпер. 

Н. Шчэбет, удзельніца балю: «Напэўна, кожная дзяўчына хоць раз у жыцці марыла пабываць на сапраўдным балі. Для некаторых гэта так і засталося марай. Мая ж мара збылася! 27 снежня я ў ліку запрошаных пабывала на навагоднім балі. Гэта было не толькі чароўна, незабыўна, але і ганарова. Мы ўдзячныя кіраўніку нашай дзяржавы за арганізацыю гэтага казачнага мерапрыемствы і за падтрымку і развіццё таленавітай моладзі! Таксама хачу выказаць словы ўдзячнасці і падзякі адміністрацыі свайго любімага ўніверсітэта за прадстаўленую магчымасць наведаць не толькі баль, але і найпрыгажэйшы тэатр оперы і балета. 
Гэта былі незабыўныя два дні, якія застануцца ў маёй памяці назаўсёды! Будзьце актыўнымі, паспяховымі, і вашыя мары таксама здзйсняцца, бо запрашальным білетам на ўрачыстасць будуць вашы поспехі ў вучэбнай, грамадскай, спартыўнай і творчай дзейнасці! З надыходзячым Новым годам!»

А. Абрамовіч, удзельнік балю:« На рэспубліканскім балі мы годна прадстаўлялі наш БарДУ, размаўлялі ў нефармальнай абстаноўцы з кіраўніком дзяржавы і міністрам адукацыі. Ад  імя студэнтаў БарДУ выказваем падзяку Прэзідэнту А.Р. Лукашэнку за тое, што ў нашай краіне надаецца вялікая ўвага моладзі і яе развіццю; міністру адукацыі І.В. Карпенку за стварэнне ўмоў, якія дазваляюць нам дамагацца пастаўленых мэтаў і імкнуцца да лепшага.
Дзякуй роднаму Баранавіцкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту. Ад цябе, універсітэт, мы атрымалі магчымасць, якую рэалізоўваем і становімся лепшымі і паспяховымі з кожным днём!
Гэта былі незабыўныя два дні, якія з радасцю хацелася б паўтарыць. Тая абстаноўка, якая панавала ў Палацы Незалежнасці, – гэта кіно наяве, па-іншаму назваць гэта не атрымліваецца!» 

29.12.2017