УНИВЕРСIТЭТ

Выкладчыкі інжынернага факультэта наведалі Пінск з прафарыентацыйнай работай

Выкладчыкі кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій Я.Г. Шаповіч, А.І. Калько, загадчык кафедры тэхналогіі машынабудавання М.У. Нярода і загадчык кафедры механізацыі і энергазабеспячэння вытворчасці А.К. Гаўрыленя наведалі ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі горада Пінска з прафарыентацыйнай работай.

У выніку сустрэчы студэнты выпускных курсаў даведаліся пра ўмовы прыёму ў БарДУ, аб спецыяльнасцях, а таксама пра вясёлае і цікавае студэнцкае жыццё ў сценах нашага ўніверсітэта.

Супрацоўнікі інжынернага факультэта дзякуюць дырэктарам УССА за камфортныя ўмовы правядзення прафарыентацыйных мерапрыемстваў і аказаны цёплы прыём.

26.12.2017