УНИВЕРСIТЭТ

На інжынерным факультэце адбылася IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя інжынернага факультэта «ТЭХНІКА І ТЭХНАЛОГІІ: ІНАВАЦЫІ І ЯКАСЦЬ»

Пленарнае пасяджэнне адкрыў У.У. Клімук, прарэктар па навуковай рабоце ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт», кандыдат эканамічных навук, дацэнт. З вітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей канферэнцыі выступіла А.І. Нарановіч, дэкан інжынернага факультэта ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт», кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт.

IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя інжынернага факультэта «ТЭХНІКА І ТЭХНАЛОГІІ: ІНАВАЦЫІ І ЯКАСЦЬ» пацвердзіла свой міжнародны статус, бо ў ёй прынялі ўдзел выкладчыкі і студэнты не толькі з Рэспублікі Беларусь, але і з Расіі, Латвіі, Тайланда.

На пленарным пасяджэнні былі заслуханыя даклады:

  • В.В. Кузьмінава, кандыдата тэхнічных навук, дацэнта, на тэму «Сучасныя падыходы да праектавання карпаратыўных інфармацыйных сістэм» (установа адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»);
  • І.А. Сокарава, кандыдата тэхнічных навук, дацэнта, на тэму «Даследаванне ўплыву нанавугляродных кампанентаў на цвёрдасць кампазіцыйных газатэрмічных пакрыццяў» (Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт);
  • Л.Л. Сотніка на тэму «Вызначэнне хуткасцяў і паскарэнняў кропкі валка вібравалковага здрабняльніка» (установа адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»).

З 13.30 актыўна працавалі пяць секцый канферэнцыі:

  1. Кампутарнае мадэляванне вытворчых працэсаў. Распрацоўка аўтаматызаваных сістэм уліку, аналізу, распазнання і абароны інфармацыі.
  2. Сучасныя тэхналогіі апрацоўкі і ўмацавання дэталяў машын.
  3. Актуальныя праблемы матэматыкі, фізікі і інфарматыкі. Забеспячэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў інжынернага профілю.
  4. Тэндэнцыі развіцця тэхнікі і аўтаматызацыі вытворчасці.
  5. Адаптыўныя падыходы да ўдасканалення вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.
26.12.2017