УНИВЕРСIТЭТ

Падведзены вынікі конкурсу ISTLand2017!

13 снежня 2017 года завяршыўся конкурс ISTLand2017! Выказваем падзяку ўсім удзельнікам. Удзельнікі конкурсу праявілі кемлівасць і фенаменальныя здольнасці ў пошуку нестандартных рашэнняў задач. У конкурсе прынялі ўдзел больш за 60 чалавек.

19 снежня 2017 года ў рамках пленарнага пасяджэння IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі інжынернага факультэта было праведзена ўзнагароджанне пераможцаў, а таксама ўручаныя падзякі самым актыўным удзельнікам конкурсу.

Дыплом 1-й катэгорыі атрымаў Д.І. Сандруцкі, група ІСТ-41, за перамогу ў конкурсе, а таксама яму быў уручаны памятны падарунак – акуляры віртуальнай рэальнасці VR Box.

Дыпломам 2-й катэгорыі і USB-флэшкай на 16Gb была ўзнагароджана студэнтка групы ІСТ-21 Г.А. Ярмакова, якая заняла другое месца ў конкурсе.

Дыпломам 3-й катэгорыі і USB-флэшкай на 16Gb быў узнагароджаны студэнт групы ІСТ-21 С.М. Шапуцька, які заняў трэцяе месца ў конкурсе.

Таксама былі ўручаны падзякі за актыўны ўдзел П.А. Кандабараву, К.І. Кавальчуку (група ІСТ-21), А.А. Іваноўскаму, Я.У. Шапелю (група ІСТ-41), У.А. Радзюку і А.С. Батайкину (група ІСТ-31).

22.12.2017