УНИВЕРСIТЭТ

Форум «Лідар. Натхненне. Беларусь» для лідэраў студэнцкага самакіравання прайшоў у БарДУ

Ці хацелі б вы стаць лідарам? Магчыма, у некаторых з вас узнікаюць такія думкі. Але як стаць сапраўдным лідарам? Як развіць у сабе лідарскія здольнасці? Менавіта пра гэта і ішла гаворка на студэнцкім форуме ў рамках інтэлектуальна-творчага аб'яднання «Школа лідара “Творчы актывіст XXI стагоддзя”».

Урачыстае адкрыццё форуму пачалося са слоў прарэктара па выхаваўчай рабоце П. І. Папко: «Калі ты лідар, то дастаткова аднаго слова, каб цябе заўважылі, а для гэтага трэба знайсці тое самае слова!». Усе ўдзельнікі форуму прадставілі творчыя візітоўкі на тэму «Гучыць на розных мовах: «Абудзіся! Запалі! Усё будзе АХ!». Студэнты прадэманстравалі артыстычнасць, пачуццё гумару, мэтанакіраванасць, жаданне развівацца і тварыць.

Паўдзельнічалі студэнты і ў працы інтэрактыўных пляцовак «Знайдзі сябе ў беларускіх традыцыях», гульнях «Калі скажаш скок-скок-скок», «Рагнеда і вежа».

На працягу інтэрактыўнай пляцоўкі «33 сумленных пытанні» студэнты вучыліся прамоўніцкаму майстэрству, а П.І.Папко даваў парады, як навучыцца выступаць перад аўдыторыяй, а таксама каментаваў адказы ўдзельнікаў.

Актыўны ўдзел студэнты прымалі ў адкрытай «судовай» пляцоўцы «24 ці 48 гадзін».

 Пасля заканчэння форуму студэнты былі ў добрым настроі і пакідалі мерапрыемства са станоўчымі эмоцыямі.

14.12.2017