УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты інжынернага факультэта наведалі «Зімовы сад» і «Сад бесперапыннага цвіцення» БрДУ імя А.С.Пушкіна

05.12.2017  адбыліся выязныя экскурсійныя заняткі ў Брэст па дысцыплінах «Ландшафтны дызайн» і «Дэкаратыўнае раслінаводства» са студэнтамі інжынернага факультэта групы Ас- 21. З мэтай знаёмства з кветкава-дэкаратыўнымі раслінамі была наведана аранжарэя «Зімовы сад», экспазіцыя якой складаецца з трох прасторава падзеленых зон (тропікі, субтропікі, пустыня), у ёй расце звыш 1800 экзэмпляраў раслін. Далей экскурсія праходзіла ў ландшафтна-батанічнай экспазіцыі «Сад бесперапыннага цвіцення» і біялагічным музеі.

12.12.2017