УНИВЕРСIТЭТ

На інжынерным факультэце адбылася сустрэча з У.Я.Антанюком

5 снежня на інжынерным факультэце адбылася сустрэча студэнтаў і прафесарска-выкладчыцкага складу з АНТАНЮКОМ Уладзімірам Яўгенавічам, доктарам тэхнічных навук, прафесарам (Дзяржаўная навуковая установа «Аб'яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі»).

У.Я.Антанюк выступіў з дакладам «Перспектывы дынамічнай стабілізацыі ў вытворчасці няжорсткіх дэталяў», у якім асвятліў праблемы і перспектывы развіцця машынабудавання ў Рэспубліцы Беларусь, падзяліўся са студэнтамі і выкладчыкамі гісторыяй розных вынаходстваў.

Выступленне У.Я.Антанюка  выклікала высокую цікавасць у выкладчыкаў і студэнтаў, якія выказалі падзяку лектару і жаданне наведаць будучую лекцыю Уладзіміра Яўгенавіча на тэму сучаснай вытворчасці зубчатых колаў.

08.12.2017