УНИВЕРСIТЭТ

Валанцёры атрада «Крылы надзеі» прынялі ўдзел у гарадской акцыі «Моладзь супраць СНІДу»

1 снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Упершыню ён быў абвешчаны Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя ў 1988 годзе. Гэты дзень заснаваны з мэтай павышэння дасведчанасці аб эпідэміі СНІДу, выкліканай распаўсюджваннем ВІЧ-інфекцыі.

Валанцёры атрада «Крылы надзеі» прынялі ўдзел у гарадской акцыі «Моладзь супраць СНІДу», якая праходзіла на пл. Леніна. Удзельнікі злучылі чырвоную стужку ў вялікі круг, паказваючы сваё адзінства ў барацьбе з гэтай праблемай. Таксама былі пабудаваны фігуры: круг - сімвал зямлі і жыцця; цагліна - цаглінка за цаглінкай мы ўласнаручна будуем сваё жыццё; пясочны гадзіннік - як напамін пра хуткаплыннасць жыцця і беражлівае стаўленне да часу! 

Валанцёры ў рамках акцыі «Моладзь за ЗЛЖ» працавалі ў навучальных групах па прынцыпе «роўны роўнаму». Студэнты мелі магчымасць успомніць і паглыбіць веды пра шляхі распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі і мерах прафілактыкі. Падчас трэнінгавых заняткаў студэнты прыйшлі да высновы, што жыццё ў чалавека адно і ад чалавека залежыць, як яго пражыць!

06.12.2017