УНИВЕРСIТЭТ

На інжынерным факультэце адбылася сустрэча з прадстаўніком Баранавіцкага міжраённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь

Студэнты 2 курса інжынернага факультэта спецыяльнасці «Аграномія» сталі ўдзельнікамі сустрэчы з прадстаўніком Баранавіцкага міжраённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Прыходзька Андрэем Алегавічам. Тэмай лекцыі з'яўлялася «Крымінальная адказнасць за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, прэкурсораў і іх аналагаў». Студэнты з цікавасцю слухалі Андрэя Алегавіча, а ў завяршэнні лекцыі задавалі пытанні, якія их цікавяць. Напрыклад, «Якія існуюць віды адказнасці за гэты від злачынства?».

28.11.2017