УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты БарДУ прынялі ўдзел у семінары-практыкуме для асоб, уключаных у перспектыўны кадравы рэзерв аблвыканкама з ліку студэнтаў

Студэнты нашага ўніверсітэта Кобрын Карына, Данільчык Мілана, Шчэбет Надзея, Варашкевіч Станіслаў, Сугак Святлана і Лазарчук Таццяна 17 лістапада сталі ўдзельнікамі семінара, арганізаванага Галоўным упраўленнем арганізацыйна-кадравай работы Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта для асоб, уключаных у перспектыўны кадравы рэзерв з ліку студэнтаў. 

Семінар праведзены з мэтай развіцця лідарскіх якасцяў, удасканалення ведаў па пытаннях кіраўніцкай дзейнасці, пашырэння кругагляду, умацавання грамадзянскай пазіцыі студэнцкай моладзі. 

У працы семінара прынялі ўдзел:

  • Цімашук Сяргей Іосіфавіч, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама, які распавёў пра асаблівасці прафесійнай дзейнасці ў сферы дзяржаўнага кіравання, а таксама асвяціў заканадаўчыя і практычныя аспекты правядзення выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання;
  • Сегянюк Юрый Сяргеевіч, начальнік аддзела па справах моладзі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, які распавёў аб рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на сучасным этапе;
  • Касмовіч Юрый Уладзіміравіч, старшы інспектар аддзела кадраў упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама, які распавёў пра рэалізацыю кадравай палітыкі ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама на сучасным этапе. 

Удзел у тэарэтычных семінарах з'яўляецца адной з формаў сістэмы павышэння кваліфікацыі і прафесіяналізму будучых кіраўніцкіх кадраў.

28.11.2017