УНИВЕРСIТЭТ

Сустрэча з Паслом Туркменістана

20 лістапада 2017 года ўніверсітэт наведала дэлегацыя Пасольства Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь у асобе Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Туркменістана Н.Ш.Шакулыева і Першага сакратара, консула Р.М.Менліаманава.

У межах сустрэчы з замежнымі навучэнцамі БарДУ спадар Пасол прадставіў новую кнігу Прэзідэнта Туркменістана Г.М.Бердымухамедава «Туркменістан - сэрца Вялікага шаўковага шляху». Н.Ш.Шакулыеў перадаў у бібліятэку ўніверсітэта кнігу вершаў туркменскага паэта Махтумкулі, перакладзеных на беларускую мову.

23.11.2017