УНИВЕРСIТЭТ

Сустрэча замежных навучэнцаў з адміністрацыяй універсітэта, прадстаўнікамі ГАУС і АГіМ г. Баранавічы

1 лістапада 2017 года адбылася сустрэча студэнтаў універсітэта з ліку грамадзян замежных дзяржаў з адміністрацыяй БарДУ ў асобе прарэктара па навуковай рабоце У.У. Клімука, прарэктара па выхаваўчай працы П.І. Папко, дэканаў факультэтаў, супрацоўнікаў аддзела міжнароднай і інавацыйнай дзейнасці і аддзела выхаваўчай работы з моладдзю.

Мерапрыемства наведалі прадстаўнікі гарадскога аддзела ўнутраных спраў і аддзялення па грамадзянстве і міграцыі АУС Баранавіцкага гарвыканкама: А.Я. Юрчык – намеснік начальніка АГіМ, маёр міліцыі, Д.Ю. Хілюціч – оперупаўнаважаны аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі, В.У. Шулейка – старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ. У ходзе сустрэчы абмеркаваны асноўныя патрабаванні па выкананні заканадаўства Рэспублікі Беларусь, правілы паводзінаў і пражывання замежных грамадзян на тэрыторыі краіны, а таксама неабходнасць выканання міграцыйнага рэжыму Беларусі і правілаў дарожнага руху.

04.11.2017