УНИВЕРСIТЭТ

МААП «Альфа» БарДУ — бронзавы прызёр рэспубліканскай спартакіяды «Акадэмія мужнасці».

Лепшыя прадстаўнікі моладзевага праваахоўнага руху БРСМ з усіх куткоў Беларусі 26-27 кастрычніка прымалі ўдзел у Рэспубліканскай спартакіядзе для байцоў моладзевых атрадаў аховы правапарадку «Акадэмія мужнасці-2017» у Гродне. 

МААП «АЛЬФА» БарДУ прадстаўляў Брэсцкую вобласць і па выніках спартакіяды занялі III месца.

Тэарэтычны і практычны экзамены «Акадэміі мужнасці» здалі адначасова больш за сто прадстаўнікоў руху — 7 каманд-пераможцаў абласных этапаў спартакіяды. Праграма ўключала ў сябе праверку тэарэтычных ведаў, штогадовыя спартыўныя спаборніцтвы па перацягванні каната, жыме гіры, бегу на 100/1000 м, кіданні гранаты і стральбе з дробнакалібернай вінтоўкі. Па традыцыі спартакіяда стартавала з грамадзянска-патрыятычнай акцыі з ускладаннем вянкоў і кветак да мемарыяла супрацоўнікам праваахоўных органаў, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў у Гродне.

Адным з цэнтральных мерапрыемстваў спартакіяды стаў адкрыты дыялог на тэму «Беларусь — краіна міру і парадку» з удзелам моладзі і экспертаў — прадстаўнікоў МУС, МНС, СК Рэспублікі Беларусь, выканаўчай і заканадаўчай улады.

ВІНШУЕМ байцоў МААП «Альфа» БарДУ і жадаем яшчэ большых дасягненняў!

04.11.2017