УНИВЕРСIТЭТ

На інжынерным факультэце прайшла сустрэча з Міхіалам Аўчарэнкам, прадстаўніком ПУП па аказанні паслуг «JazzTeam»

26 кастрычніка ва ўніверсітэце прайшла сустрэча прадстаўніка ПУП па аказанні паслуг «JazzTeam» Міхіала Аўчарэнкі са студэнтамі 3-га і 4-га курсаў спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі». JazzTeam - гэта маладая інавацыйная кампанія з офісамі ў Салігорску і Мінску, створаная экспертамі з досведам распрацоўкі праграмнага забеспячэння з выкарыстаннем тэхналогій і платформы Java (J2SE, J2EE, Android, SOA, OSGI, Automation, Open Source), якая аказвае шырокі спектр інавацыйных паслуг на сусветным IT-рынку.

На сустрэчы Міхаіл Аўчарэнка пазнаёміў студэнтаў з сучаснымі тэндэнцыямі ў распрацоўцы праграмных прадуктаў, патрабаваннямі да выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі, скіраваных на кар'еру ў вядучых IT-кампаніях і прапанаваў зацікаўленым студэнтам выслаць сваё рэзюмэ і паспрабаваць выкарыстаць свае веды ў вырашэнні практычных заданняў, пры гэтым адзначыўшы важнасць валодання замежнымі мовамі для сучасных спецыялістаў у кожнай галіне дзейнасці. Па выніках выканання заданняў студэнты могуць быць запрошаны на суразмову і пераддыпломную практыку з магчымасцю далейшага працаўладкавання ў кампаніі.

Мерапрыемства праходзіла цікава і пазнавальна. Выпускнікі актыўна бралі ўдзел у дыялогу, задавалі пытанні не толькі па спецыяльнасці, але і такія што тычыцца працаўладкавання, сацыяльных умоў і вольнага часу супрацоўнікаў кампаніі JazzTeam.

01.11.2017