УНИВЕРСIТЭТ

На інжынерным факультэце адбыўся семінар-гутарка «Як напісаць навуковы артыкул? Як зарэгістравацца ў РIНЦ?»

У семінары прынялі ўдзел як выкладчыкі, так і студэнты факультэта. Удзельнікі абмеркавалі віды выданняў для апублікавання артыкулаў, структуру навуковага артыкула, марфалагічныя асаблівасці, патрабаванні да выкладання матэрыялу, пазнаёміліся з варыянтам алгарытмізацыі працэсу напісання навуковага артыкула.

Асаблівая ўвага была нададзена патрабаванням да афармлення спісу літаратуры. Удзельнікі таксама актыўна прынялі ўдзел у дыскусіі па праблемах, якія ўзнікаюць пры напісанні навуковага артыкула. Была паказана працэдура рэгістрацыі ў РIНЦ.

01.11.2017