УНИВЕРСIТЭТ

Як на інжынерным факультэце прайшоў Дзень настаўніка

У панядзелак 2 кастрычніка на інжынерным факультэце прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка.

Студэнцкі савет для выкладчыкаў арганізаваў канцэрт, у які былі ўключаныя ўрачыстыя віншаванні, цудоўныя песні, ўзнёслыя вершы і гумарыстычная п'еса.

Выкладчыкаў павіншавала і дэкан інжынернага факультэта А.І. Нарановіч, шчыра пажадаўшы поспехаў у нялёгкай працы і хуткага прафесійнага росту.

У завяршэнні канцэрта студэнты ўручылі выкладчыкам кветкі з паветраных шарыкаў. Цяпер кожны выкладчык змог забраць з сабой ўрачыстасць не толькі ў душы, але і ў руках.

05.10.2017