УНИВЕРСIТЭТ

Выкладчыкі інжынернага факультэта арганізавалі сустрэчу з вядомым лекарам-фітатэрапеўтам М.А. Агрэнічам

Студэнты спецыяльнасці «Аграномія» інжынернага факультэта групы Ас-21 разам з навучэнцамі Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа наведалі пазнавальную лекцыю «Асновы фітатэрапіі. Агранамічныя перспектывы вырошчвання і ўжывання лекавых траў». Лекцыю чытаў прафесар народнай медыцыны, урач-фітатэрапеўт, аўтар кнігі«Метадалогія фітатэрапіі» М.А. Агрэніч.

Сустрэча, якую арганізавалі выкладчыкі кафедры аграрных дысцыплін Т.Р. Прыхач і М.Ю. Шпак, праходзіла ў чытальнай зале ўніверсітэта, запрошаныя былі ўсе жадаючыя. Лекцыя выклікала непадробную цікавасць у студэнтаў і навучэнцаў. Слухачы выказалі падзяку лектару і агучылі жаданне наведваць яго лекцыі на іншыя тэмы па лекавых травах.

26.09.2017