УНИВЕРСIТЭТ

Актуальны дыялог «Ведай! Дзейнічай! Дамагайся!» з першакурснікамі адбыўся ў БарДУ

У фармаце актуальнага дыялогу «Ведай! Дзейнічай! Дамагайся!» ва ўніверсітэце адбылася сустрэча першакурснікаў з прадстаўнікамі адміністрацыі ўніверсітэта ў асобе прарэктара па выхаваўчай рабоце П.І. Папко, кіраўнікамі структурных падраздзяленняў універсітэта, грамадскіх арганізацый, праваахоўных органаў горада і ААТ «Аўтобусны парк г. Баранавічы». 

У ходзе сустрэчы студэнты былі азнаёмленыя з Правіламі ўнутранага распарадку ва ўніверсітэце і інтэрнаце, кіраўнікі структурных падраздзяленняў запрасілі першакурснікаў стаць удзельнікамі творчых калектываў, спартыўных секцый універсітэта і прэс-цэнтра БарДУ.  Лідары грамадскіх арганізацый (прафсаюз і БРСМ) распавялі пра асаблівасці дзейнасці іх арганізацый ва ўніверсітэце. Педагог-псіхолаг і педагог сацыяльны таксама распавялі студэнтам аб напрамках сваёй работы і аб тым, куды можна звярнуцца, калі ўзнікнуць праблемы, а старшыня Каардынацыйнага савета пазнаёміў «першакоў» са структурай студэнцкага самакіравання ў БарДУ.

Прадстаўнікі праваахоўных органаў горада распавялі пра адказнасць, якая надыходзіць за ўчыненне адміністрацыйных і крымінальных правапарушэнняў. 

Актуальны дыялог запомніўся першакурснікам пазітыўным настроем і карыснымі парадамі. Многія з першакурснікаў ўжо вызначыліся, чым будуць займацца ў вольны ад вучобы час, запісаўшыся ў калектывы і спартыўныя секцыі ўніверсітэта. 

У ходзе сустрэчы выступілі і студэнты (К. Васілеўская, М. Святошчык і Р. Шухно), якія праз месяц у складзе дэлегацыі Беларусі прымуць удзел у XIX Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у г. Сочы. Сваімі чаканнямі ад фестывалю яны дзяліліся са студэнтамі 1-га курса. 

22.09.2017