УНИВЕРСIТЭТ

Як студэнты інжынернага факультэта летам наведалі Gismart Summer Meetup

17 жніўня ў прасторы SPACE прайшоў Gismart Summer Meetup, прысвечаны пытанням мабільнага маркетынгу, манетызацыі і развіццю мабільных прадуктаў Gismart.

Студэнты 4-га курса спецыяльнасці ІСТ наведалі дадзенае мерапрыемства. У ліку спікераў былі маркетолагі і прадакт-менеджары кампаніі Gismart.

Gismart — беларуска-брытанскі распрацоўнік музычных гульняў і дадаткаў з агульнай колькасцю спампаванняў больш за 170 мільёнаў. У партфоліа кампаніі ўваходзяць такія дадаткі, як Piano, Real Guitar, Beat Maker Go і многія іншыя.

08.09.2017