УНИВЕРСIТЭТ

На інжынерным факультэце адбыўся пашыраны савет факультэта

29 жніўня на інжынерным факультэце адбыўся пашыраны савет факультэта. Акрамя працоўных пытанняў парадку дня, прагучалі словы падзякі на адрас супрацоўнікаў факультэта, якія стаялі ля вытокаў фарміравання інжынернага факультэта і прыклалі свае намаганні для развіцця факультэта (загадчык кафедры эканомікі і арганізацыі вытворчасці Н.І. Сідаровіч, выкладчык, адказны за выхаваўчую працу, В.М. Волчак, выкладчык, адказны за прафарыентацыйную работу на факультэце, Д. А. Бялоў, к. с/г. н., дацэнт, старшы выкладчык кафедры тэхналогіі машынабудавання Р.Г. Васюковіч, лабарант лабараторыі агранамічных дысцыплін кафедры аграрных дысцыплін Н.П. Суднік).

Акрамя гэтага, былі прадстаўленыя маладыя, таленавітыя і перспектыўныя выкладчыкі, якія з новага навучальнага года прыступяць да новых абавязкаў: выкладчык, адказны за выхаваўчую работу на факультэце, – А.І. Наліўка, выкладчык, адказны за прафарыентацыйную работу на інжынерным факультэце, –  Я.Г. Шаповіч.

04.09.2017