УНИВЕРСIТЭТ

Сустрэча прадстаўнікоў ГАУС і АГіМ г.Баранавічы з замежнымі навучэнцамі ўніверсітэта

15 чэрвеня 2017 г. універсітэт наведалі маёр міліцыі, старшы інспектар Аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Баранавіцкага гарвыканкама А.Г. Гецьман і капітан міліцыі, інспектар Аддзялення па грамадзянстве і міграцыі ГАУС г. Баранавічы В.Л. Радзюк, якія прынялі ўдзел у сустрэчы з замежнымі навучэнцамі БарДУ, падчас якой прадстаўнікі ГАУС нагадалі пра неабходнасць выконваць правілы дарожнага руху, правілы паводзінаў і пражывання падчас канікул. Абмеркаваны таксама бягучыя праблемныя пытанні.

16.06.2017