УНИВЕРСIТЭТ

«Час дружбы» ва ўніверсітэце

7 красавіка 2017 г. універсітэт наведала дэлегацыя ў складзе першага сакратара Пасольства Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь Менліаманава Рэджэпамана, аташэ Пасольства Кувватніязова Сердара і начальніка ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь В.Л Шапурава. У рамках правядзення мерапрыемства «Час дружбы» адбылася сустрэча з грамадзянамі Туркменістана з ліку навучэнцаў універсітэта, а таксама адміністрацыяй, супрацоўнікамі і студэнтамі ўніверсітэта. У ходзе візіту дэлегацыя азнаёмілася з інфраструктурай універсітэта, умовамі пражывання і навучання туркменскіх студэнтаў.

12.04.2017