УНИВЕРСIТЭТ

Сумленны дыялог «7 сакрэтаў паспяховага “выжывання” ў студэнцкім жыцці» адбыўся ў БарДУ

У фармаце сумленнага дыялогу «7 сакрэтаў паспяховага “выжывання” ў студэнцкім жыцці» ва ўніверсітэце прайшла сустрэча першакурснікаў з прадстаўнікамі адміністрацыі ўніверсітэта ў асобе прарэктара па выхаваўчай працы П.І.Папко, старшынёй Баранавіцкага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў А.С. Салавей, кіраўнікамі структурных падраздзяленняў універсітэта, грамадскіх арганізацый, праваахоўных органаў, устаноў аховы здароўя горада і ААТ «Аўтобусны парк г. Баранавічы».

Пасля прывітальнага слова П.І. Папко першакурснікаў з уступленнем у студэнцкае жыццё павіншавала А.С. Салавей, пажадаўшы поспехаў у новым этапе іх жыцця, новых адкрыццяў, новых ведаў, дасягненняў, натхнення, поспехаў і энтузіязму ў вучобе!

У ходзе сустрэчы студэнты былі азнаёмленыя з Правіламі ўнутранага распарадку ва ўніверсітэце і інтэрнаце, а кіраўнікі структурных падраздзяленняў запрасілі першакурснікаў стаць удзельнікамі творчых калектываў, спартыўных секцый універсітэта і прэс-цэнтра БарДУ.

Лідары грамадскіх арганізацый (прафсаюз і БРСМ) распавялі пра асаблівасці дзейнасці арганізацый ва ўніверсітэце. Педагог-псіхолаг і педагог сацыяльны пазнаёмілі студэнтаў з напрамкамі сваёй працы і пра тое, куды можна звярнуцца, калі ўзнікнуць цяжка вырашальныя пытанні.

Прадстаўнікі праваахоўных органаў горада распавялі пра адказнасць, якая надыходзіць за ўчыненне адміністрацыйных і крымінальных правапарушэнняў, за злачынствы, звязаныя з абаротам і захоўваннем наркатычных сродкаў.

Актуальны дыялог запомніўся першакурснікам пазітыўным настроем і карыснымі парадамі. Многія з першакурснікаў ўжо вызначыліся, чым будуць займацца ў вольны ад вучобы час, запісаўшыся ў калектывы і спартыўныя секцыі ўніверсітэта.

07.09.2018