УНИВЕРСIТЭТ

На факультэце эканомікі і права 31 жніўня 2018 года напярэдадні святкавання Дня ведаў была арганізавана сустрэча студэнтаў першых курсаў з прадстаўнікамі адміністрацыі факультэта

Студэнтам першых курсаў спецыяльнасцей «Электронны маркетынг», «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», «Правазнаўства», «Эканамічнае права» былі прадстаўлены супрацоўнікі дэканата, загадчыкі кафедр, куратары навучальных груп.

Таксама пры выступленні прадстаўнікоў дэканата факультэта эканомікі і права студэнтам былі растлумачаны ўмовы арганізацыі адукацыйнага працэсу, агучаны асноўныя напрамкі навуковай і выхаваўчай работы, прадэманстравана матэрыяльна-тэхнічная база факультэта. Сустрэча са студэнтамі першых курсаў завяршылася экскурсіяй па ўніверсітэце.

06.09.2018