УНИВЕРСIТЭТ

Музей універсітэта адчыніў дзверы для першых наведвальнікаў!

1 верасня 2018 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё музейна-экспазіцыйнага комплексу БарДУ, закліканага захаваць і папулярызаваць навуковую і культурную спадчынуа ўніверсітэта, адлюстроўваць шматграннасць адукацыйнага працэсу, выхоўваць у студэнтаў і выпускнікоў павагу да ўніверсітэцкіх традыцый.

Тэматычна музейная экспазіцыя складаецца з узаемазвязаных частак:

  • гісторыя ўніверсітэта;
  • адукацыйная дзейнасць;
  • міжнароднае супрацоўніцтва;
  • навукова-даследчая і інавацыйная дзейнасць;
  • выхаваўча-ідэалагічная і грамадская дзейнасць.

Аснову музейнай экспазіцыі складаюць сапраўдныя прадметы з музейнага фонду: фатаграфіі, дыпломы, граматы, узнагароды, сувеніры.

Выступаючы перад гасцямі з прывітальным словам, рэктар асабліва падкрэсліў неабходнасць працягваць пошукавую работу па камплектаванні асноўнага і дапаможнага фондаў музея, неабходных для вырашэння іміджавых задач і пазіцыянавання ўніверсітэта як сучаснага навукова-адукацыйнага комплексу.

Музейна-экспазіцыйны комплекс размясціўся па адрасе: вул. Паркавая, 62, корпус 3, аўдыторыя 421.

06.09.2018