УНИВЕРСIТЭТ

Віншуем з перамогай у міжнародным першынстве!

У перыяд з 15 чэрвеня па 15 ліпеня 2018 года праходзіла першае Міжнароднае першынства «ЯКАСЦЬ АДУКАЦЫІ - 2018» (Расія, г. Масква).

Удзел у дадзеным першынстве прынялі прадстаўнікі з 179 устаноў адукацыі свету. Сярод краін-удзельніц Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Малдова, Польшча, Расія, Малдаўская Рэспубліка, Туркменістан, Узбекістан.

 Студэнтка 2-га курса Алена Панчанка (тэма працы «Асаблівасці перажывання адзіноты вiктымнай асобай юнацкага ўзросту») і студэнтка 3-га курса Ксенія Шакалiда (тэма працы «Асаблівасці колераў, якім аддаюць перавагу жанчыны, што выхоўваюць сыноў і дачок») спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» сталі прызёрамі ў намінацыі «Навуковыя працы па псіхалогіі».

Працы будучых псіхолагаў, выкананыя пад кіраўніцтвам Т.Я. Яцэнка, загадчыка кафедры псіхалогіі, кандыдата псіхалагічных навук, дацэнта, і Ж.В. Рзаевай, старшага выкладчыка кафедры псіхалогіі, удастоены 2-га месца на Міжнародным першынстве.

Віншуем з перамогай у першынстве і жадаем далейшых дасягненняў у навуковай дзейнасці!

03.09.2018