УНИВЕРСIТЭТ

Падведзены вынікі конкурсу за красавік

Лепшым чытачом месяца прызнана студэнтка факультэта педагогікі і псіхалогіі гр. ПП-11 Кароль Марыя. Віншуем Марыю!

Кароль Марыя вельмі сур'ёзная  студэнтка  і захоплены чытач. Штодня  наведвае чытальныя залы бібліятэкі і карыстаецца вялікай колькасцю кніг пры падрыхтоўцы да заняткаў, семінараў, а цяпер і да сесіі.

Марыя прыняла віншаванні з перамогай сярод сваіх аднакурснікаў, атрымала сертыфікат пераможцы і дзве карысныя кнігі аб арганізацыі святаў у школе. У адказ на іх віншаванні Марыя адзначыла, што ўдзел у конкурсе – гэта заўсёды стымул для свайго развіцця, удасканалення сваіх ведаў. А дапамагаюць ёй у гэтым развіцці, несумненна, кнігі. Бо кнігі – гэта новыя веды і адчуванні, выдатная магчымасць паразважаць і папрацаваць над сабой. Марыя заклікала ўсіх ўдзельнічаць у конкурсе, бо ён развівае, удасканальвае, а самых актыўных яшчэ і ўзнагароджвае каштоўнымі прызамі.

Конкурс працягваецца! Прыемна адзначыць, што ўдзельнікі не здаюць сваіх спаборніцкіх пазіцый. У відавочных лідарах за красавік былі студэнт факультэта эканомікі і права Смірноў Максім і студэнтка факультэта славянскіх і германскіх моў Гамеза Яна.

Паважаныя студэнты! Далучайцеся і гэтак жа захапіцеся  конкурсам «Чытач года»!

Нагадваем, што ўдзельнікам конкурсу можа стаць кожны карыстальнік бібліятэкі. Пераможца конкурсу «Чытач года» атрымае прыз у выглядзе 10 кніг па псіхалогіі для ўсіх і іншыя нечаканыя бонусы.

Умовы конкурсу тут.

11.05.2018