УНИВЕРСIТЭТ

Міжнародны дзень інфармавання пра аўтызм – 2 красавіка

У сувязі з Міжнародным днём інфармавання пра аўтызм рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі арганізаваў шэраг разнапланавых сустрэч. З педагогамі-практыкамі Баранавіцкага раёна сваім вопытам працы з дзецьмі з парушэннямі аўтыстычнага спектру падзялілася Л.У. Валадзько, настаўнік-дэфектолаг Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Баранавічы.

Для студэнтаў універсітэта працавала інфармацыйная пляцоўка. Студэнты груп СП-11, ПА-21, ПП-21, 41, ДА-11, СЗМ-22, 23 падрыхтавалі праграму пра першыя крокі педагагічнай падтрымкі дзяцей з парушэннямі аўтыстычнага спектру. Наведалі інфармацыйную пляцоўку больш за 120 студэнтаў.

13.04.2018