УНИВЕРСIТЭТ

Бібліятэцы БарДУ адкрыты тэставы доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы «Кансультант студэнта».

ЭБС «Кансультант студэнта» прадастаўляе паўнатэкставы доступ да сучаснай вучэбнай літаратуры па асноўных дысцыплінах, якія вывучаюцца ва ўстановах вышэйшай адукацыі. У калекцыі прадстаўлена больш за 22 000 выданняў, 11 000 падручнікаў, 6 000 манаграфій, 100 часопісаў па прыродазнаўчых і тэхнічных навуках, гуманітарных навуках, сацыяльных навуках, па адукацыі і педагогіцы, эканоміцы і праву.

Доступ прадастаўляецца з 19 лютага па 18 красавіка 2018 г.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў залу электронных інфармацыйных рэсурсаў па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202. Даведкі па тэл. 40 98 86 (унутр. 226, 176).

21.02.2018