УНИВЕРСIТЭТ

У 2017 годзе рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі пачаў праводзіць адукацыйныя семінары і трэнінгі па разнастайных аспектах працэса ўкаранення інклюзіўнай адукацыі

Удзельнікамі семінараў і трэнінгаў сталі педагогі ўстаноў адукацыі г. Баранавічы, г. Слоніма, Баранавіцкага раёна. Распрацавана 5 тэм. У снежні адбыліся семінары «Універсальныя інфармацыйна-камунікатыўныя сродкі ў працэсе навучання» (аўтар – У.У. Клімук, прарэктар па навуковай рабоце, к.э.н.) і «Шляхі дапамогі дзецям з аўтыстычнымі парушэннямі» (аўтар – Л.У. Валадзько, настаўнік-дэфектолаг цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Баранавічы).

26.12.2017