УНИВЕРСIТЭТ

Пасвячэнне ў чытачы – 2017 адбылося!

15 верасня, у Дзень бібліятэк Беларусі, у бібліятэцы БарДУ адбылося штогадовае свята пасвячэння першакурснікаў у чытачы «Бібліятэка БарДУ – каханне з першага курса!».

Святочная праграма, сумесна падрыхтаваная студэнтамі групы БЗМ-11 і вядучым бібліятэкарам Г.І. Сяменічэнка, выклікала ў гледачоў – студэнтаў і бібліятэкараў – буру станоўчых эмоцый. Прагучалі віншаванні ў адрас бібліятэкараў і пажаданні ў адрас першакурснікаў. Традыцыя ўрачыстага пасвячэння ў чытачы заўсёды збліжае студэнтаў нашага ўніверсітэта і супрацоўнікаў бібліятэкі, дапамагае першакурснікам адаптавацца і праявіць свае здольнасці з першых дзён вучобы.

Цяпер кожны першакурснік можа з гонарам сказаць: «Я – чытач бібліятэкі БарДУ, і гэта выдатна!»

22.09.2017