УНИВЕРСIТЭТ

Ва ўніверсітэце прайшоў семінар «Прафесійная адукацыя: інклюзія, развіццё індывідуальнасці школьніка і педагога»

8-9 снежня навучальны семінар «Прафесійная адукацыя: інклюзія, развіццё індывідуальнасці школьніка і педагога» для студэнтаў спецыяльнасцей «Пачатковая адукацыя» і «Дашкольная адукацыя» правяла М.В. Тамарская, доктар педагагічных навук, прафесар кафедры тэорыі і методыкі прафесійнай адукацыі Інстытута прафесійнай педагогікі федэральнай дзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі «Калінінградскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт».

Гэта быў сапраўдны майстар-клас аб развіцці дзіцяці праз развіццё асобы самаго педагога, узор навучання з перадачай інсайтных ведаў Ніны Васільеўны – сучасная, не падобная да традыцыйнай, лекцыя.

Студэнты вывучалі методыку рэалізацыі «Канцэпцыі індывідуальнасці і канцэпцыі педагогікі індывідуальнасці» (А.С.Грабянюк) ва ўмовах фарміравання інклюзіўнай адукацыйнай прасторы.

Складаная по змесце тэма вывучалася з выкарыстаннем інтэрактыўных форм: тэсты, педагагічныя гульні, кейсы, камандная праца, дыскусіі…

Вынік працы будзе адлюстраваны ў навучальным выданні, які будзе змяшчаць практыкаванні і заданні для навучання дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

14.12.2016