УНИВЕРСIТЭТ

На факультэце эканомікі і права 17 студзеня 2018 года адбылося падвядзенне вынікаў «Навуковага марафона», прымеркаванага да Дня беларускай навукі (28 студзеня 2018 года)

У рамках «Навуковага марафона» працавалі круглыя сталы, дыскусійныя пляцоўкі, выставы. У ходзе правядзення мерапрыемстваў 15-17 студзеня 2018 года былі закрануты актуальныя тэмы развіцця сучаснай навукі ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой. Студэнтамі факультэта эканомікі і права была праведзена вялікая навукова-даследчая работа па падрыхтоўцы дакладаў, выступленняў пад кіраўніцтвам прафесарска-выкладчыцкага складу кафедраў факультэта.

Па выніках правядзення «Навуковага марафона» намеснік дэкана факультэта С.А. Грыцэвіч ўручыла ўдзельнікам падзякі за актыўны ўдзел у навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці факультэта эканомікі і права.

19.01.2018