УНИВЕРСIТЭТ

На факультэце эканомікі і права 15 студзеня 2018 года адбылося адкрыццё «Навуковага марафона», прымеркаванага да Дня беларускай навукі (28 студзеня 2018 года)

На факультэце эканомікі і права 15 студзеня 2018 года адбылося адкрыццё «Навуковага марафона» прымеркаванага да Дня беларускай навукі (28 студзеня 2018 года).

У рамках 3-дзённага «Навуковага марафона» на факультэце эканомікі і права запланавана правядзенне круглых сталоў, прэзентацый, дыялог-кафэ, дыскусійных платформаў.

Папярэднічала пачатку «Навуковага марафона» выстава навуковых дасягненняў кафедр факультэта эканомікі і права: тэарэтычнай і прыкладной эканомікі; маркетынгу і менеджменту; бухгалтарскага ўліку, аналізу, аўдыту і статыстыкі; грамадзянскіх і крымінальна-прававых дысцыплін; агульнаправавых дысцыплін і дзяржаўнага кіравання. Кожная з пералічаных кафедр пры падтрымцы бібліятэкі БарДУ прадставіла навуковыя працы сваіх выкладчыкаў, а таксама найноўшую навуковую, вучэбна-метадычную літаратуру, даведнікі, практыкумы, зборнікі навуковых прац, матэрыялы міжнародных навукова-практычных канферэнцый, якімі кіруюцца пры падрыхтоўцы матэрыялаў для правядзення лекцыйных і семінарскіх заняткаў.

Сярод выстаўленых матэрыялаў былі дыпломы, пасведчанні прафесарска-выкладчыцкага складу і студэнтаў факультэта эканомікі і права, атрыманыя імі за высокія дасягненні ў навуковай дзейнасці.

 

16.01.2018