УНИВЕРСIТЭТ

На факультэце эканомікі і права 15 студзеня 2018 года адбыўся круглы стол «Дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь: стан і шляхі ўдасканалення»

На факультэце эканомікі і права 15 студзеня 2018 года адбыўся круглы стол «Дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь: стан і шляхі ўдасканалення» ў рамках першага дня праведзенага «Навуковага марафону».

Кафедрай агульнаправавых дысцыплін і дзяржаўнага кіравання факультэта эканомікі і права быў арганізаваны круглы стол, які рэалізуецца ў рамках тэмы навуковага даследавання кафедры. Працу круглага стала пачала з прывітальным словам дэкан факультэта эканомікі і права Вольга Мікалаеўна Людвікевіч.

Удзел у працы круглага стала прыняла Русак Ганна Мікалаеўна, магістр юрыдычных навук, загадчык аддзела запісу актаў грамадзянскага стану Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта, яна выступіла з дакладам «Роля органаў ЗАГС ў забеспячэнні дэмаграфічнай бяспекі дзяржавы».

Удзел у рабоце прынялі выканаўцы навуковай тэмы кафедры агульнаправавых дысцыплін, штатныя члены прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры, якія выступілі з дакладамі.

У працы круглага стала таксама прынялі  ўдзел студэнты. У прыватнасці, было адзначана выступленне студэнткі 4 курса спецыяльнасці «Правазнаўства» Батыравай Селбі Рустамаўны, якая выступіла з дакладам «Забеспячэнне сацыяльнай бяспекі ў сферы знешняй працоўнай міграцыі Беларусі».

Міжпрадметныя сувязі прасочваліся і ў арганізацыі выступленняў студэнтаў, якія навучаюцца на іншых факультэтах і прынялі актыўны ўдзел у працы круглага стала. У прыватнасці, студэнтка 3 курса факультэта педагогікі і псіхалогіі Лукашэвіч Кацярына Валер'еўна выступіла з дакладам «Фарміраванне талерантных адносін у сям'і да дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця»,Бажко Надзея Валянцінаўна прачытала  даклад «Уплыў сродкаў масавай інфармацыі на моладзь».

16.01.2018