УНИВЕРСIТЭТ

Студэнтка факультэта педагогікі і псіхалогіі ўдастоена дыплома II ступені ў конкурсе навуковых работ па праблемах бежанцаў і асоб без грамадзянства

27.12.2017 студэнтка факультэта педагогікі і псіхалогіі Юрчанка Вольга і навуковы кіраўнік, старшы выкладчык кафедры педагогікі Н.І.Дзегіль, прымалі ўдзел у афіцыйным ўзнагароджанні пераможцаў конкурсу навуковых прац па праблемах бежанцаў і асоб без грамадзянства. У конкурсе, які праводзіўся ўжо ў 17-ы раз, прымалі ўдзел студэнты, магістранты і аспіранты, якія займаюцца вывучэннем праблем бежанцаў і асоб без грамадзянства.

Арганізатары конкурсу Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў і Міжнароднае грамадскае аб'яднанне па навукова-даследчых і інфармацыйна-адукацыйных праграмах «Развіццё» на факультэце міжнародных адносін БДУ. Мэтай конкурсу стымуляванне навуковых даследаванняў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў па пытаннях бежанцаў і асоб без грамадзянства, дзейнасці міжнародных арганізацыяў і ролі міжнародна-прававых дакументаў па абароне дадзеных катэгорый асоб.

Праца В.Юрчанка «Фарміраванне талерантнага стаўлення да бежанцаў у школьнікаў» заняла ганаровае 2-е месца сярод больш чым 40 работ.

05.01.2018