УНИВЕРСIТЭТ

Вынікі конкурсу «Чытач года - 2018»!

Старт конкурсу «Чытач года - 2018» быў дадзены 15 верасня ў Дзень бібліятэк Рэспублікі Беларусь. Журы конкурсу штомесяц падводзіла вынікі і вызначала пераможцу. Фіналіста месяца заўсёды ўрачыста віншавалі сярод аднакурснікаў. Так, конкурс «Чытач года» матываваў студэнтаў да чытання і наведвання бібліятэкі. І вось фінал! У Дзень ведаў - 1 верасня ў канцэртнай зале БарДУ на свяце «Віват, першакурснік, віват, БарДУ!» быў аб'яўлены пераможца.

Для ўзнагароджання на сцэну была запрошана пераможца конкурсу - студэнтка факультэта славянскіх і германскіх моў гр. БЗМ-21 Гамеза Яна. Яна атрымала найбольшую колькасць разоў званне «Чытач месяца».

Сертыфікат пераможцы Яна атрымала з рук рэктара, доктара навук, прафесара В.І. Качуркі! Яне быў таксама ўручаны галоўны прыз - 10 кніг па псіхалогіі для ўсіх і падарунак ад бібліятэкі!

А першага ўдзельніка конкурсу «Чытач года - 2019» вызначыла сама Яна, назваўшы дату свайго нараджэння. І гэтым удзельнікам стала студэнтка інжынернага факультэта, якая сядзела ў зале на 11-м месцы ў 4-м радзе. Выхад на сцэну для дзяўчыны быў прыемнай нечаканасцю.

Спадзяёмся, што конкурс будзе цікавы студэнтам і захавае свой спаборніцкі дух.

Дарагія сябры! Бярыце ўдзел у чарговым конкурсе «Чытач года-2019», старт якога - 15 верасня!

07.09.2018