УНИВЕРСIТЭТ

Сёння мы ўшаноўваем пераможцу ў намінацыі «Чытач месяца»!

Пераможцам у снежні стала абаяльная дзяўчына з факультэта славянскіх і германскіх моў групы СЗМ-13 – Бурцава Віялета Вячаславаўна! Віншуем Віялету!

Наш конкурс «Чытач года» прыцягнуў да ўдзелу 41 студэнта. Важна адзначыць, што колькасць удзельнікаў расце. Вядома ж, кожны конкурс мае на ўвазе нейкае спаборніцтва, таму і перамога ў ім асабліва прыемная. Віялета атрымала сертыфікат пераможцы і прыз у выглядзе добрай кнігі. Журы конкурсу і аднакурснікі цёпла павіншавалі Віялету. Эфект нечаканасці пры аб’яве пераможцы  пакінуў яркія і радасныя ўражанні.

Жыццё студэнта заўсёды насычана вучобай і актыўным удзелам у шматлікіх праектах, але, узяўшы інтэрв'ю ў нашых удзельнікаў конкурсу, мы зразумелі, што і чытанне ў іх жыцці займае важнае месца .Удзельніцы конкурсу Яна Гамеза і Жойдзік Соф'я – будучыя выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры – адзначылі, што праграма прадугледжвае  чытанне  вялікай колькасці мастацкіх кніг. Цікавасць да кнігі ім з дзяцінства прывілі бацькі. Любімая кніга ў Яны –кніга аўстралійскага пісьменніка Маркуса Зузака «Кніжны злодзей», а ў Соф'і – «Сіротка» французскай пісьменніцы Мары-Бернадэт Дзюпюі. Дзяўчаты ўспаміналі, што, прачытаўшы гэтыя кнігі, яны хадзілі пад уражаннем некалькі дзён. А наша пераможца – Віялета Бурцава – цяпер захопленая чытаннем кнігі Эрыха Марыі Рэмарка «Ноч у Лісабоне».

Хочацца адзначыць актыўных удзельнікаў конкура «Чытач года» – студэнтаў факультэта славянскіх і германскіх моў Жураўлёву Лізавету, Жойдзік Соф'ю, Гамеза Яну, Курач Аляксандру, Доўнар Дар'ю і студэнта факультэта эканомікі і права Смірнова Максіма, які быў у кроку ад перамогі. Мы жадаем далейшых поспехаў канкурсантам і выдатнай здачы сесіі!

Паважаныя студэнты! Далучайцеся і гэтак жа захапіцеся конкурсам «Чытач года»!

Нагадваем, што ўдзельнікам конкурсу можа стаць кожны карыстальнік бібліятэкі. Пераможца конкурсу «Чытач года» атрымае прыз у выглядзе 10 кніг па псіхалогіі для ўсіх і іншыя нечаканыя бонусы.

Умовы конкурсу тут.

05.01.2018