УНИВЕРСIТЭТ

Конкурс «Чытач года» набірае абароты

Лепшым чытачом лістапада стала студэнтка факультэта славянскіх і германскіх моў групы БЗМ -11 - Губко Кацярына Анатольеўна! Віншуем Кацярыну!

Нашы ўдзельнікі часта наведваюць бібліятэку, чытаюць кнігі і абменьваюцца сваімі ўражаннямі аб удзеле ў конкурсе. Дзякуючы гэтаму колькасць удзельнікаў у конкурсе ўвесь час расце. У лістападзе пазмагацца за званне «Чытач года» далучыліся яшчэ сем чалавек. Актыўныя ўдзельнікі конкурсу «Чытач года» Жойдзік Соф'я і  Губко Кацярына распавялі, што ўдзел у конкурсе не толькі дапамагае  ім у  вучобе, але і дастаўляе задавальненне ад атмасферы, створанай у бібліятэцы. Студэнты адзначаюць, што для іх важныя і яны цэняць прафесійныя кансультацыі і парады бібліятэкараў, увагу да кожнага студэнта і добрае стаўленне. Спаборніцкі момант конкурсу  таксама  студэнтам па душы і выклікае здаровы азарт.

І яшчэ адна прыемная навіна– група БІЯ-11 зноў у лідарах! Былі блізкія да перамогі Жураўлёва Лізавета, Жойдік Соф'я, Гамеза Яна, Курач Аляксандра, а таксама студэнт факультэта эканомікі і права Смірноў Максім!

Так трымаць!

Паважаныя студэнты! Далучайцеся і гэтак жа, як студэнты групы БЗМ-11, захапіцеся конкурсам «Чытач года»!

Нагадваем, што удзельнікам конкурсу можа стаць кожны карыстальнік бібліятэкі. Пераможца конкурсу «Чытач года» атрымае прыз у выглядзе 10 кніг па псіхалогіі для ўсіх і іншыя нечаканыя бонусы.

Умовы конкурсу тут.

14.12.2017