УНИВЕРСIТЭТ

Выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны» - у бібліятэцы БарДУ

У рамках святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы ў дар дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С.Матульскім шматтомнага факсімільнага выдання «Кніжная спадчына Францыска Скарыны». У цырымоніі ўручэння прынялі ўдзел першы прарэктар БарДУ А.М.Унсовіч і загадчык бібліятэкі Л.В.Гарбунова.

У бібліятэцы БарДУ выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны» ў колькасці 21 тома ўпершыню было прадстаўлена на выставе праваслаўнай літаратуры ў дапамогу духоўна-маральнаму выхаванню, аформленай у рамках круглага стала «Рэлігія-навука-грамадства».

21.11.2017