УНИВЕРСIТЭТ

Старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь з візітам у БарДУ

22 лістапада 2017 года Ссаршыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, доктар педагагічных навук, прафесар Генадзь Уладзіміравіч Пальчык сустрэўся з прафесарска-выкладчыцкім складам, аспірантамі і магістрантамі БарДУ.

У ходзе выступлення перад супрацоўнікамі ўніверсітэта Г.У.Пальчык распавёў пра стан і перспектывы развіцця сістэмы дзяржаўнай атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. Было адзначана, што адным з асноўных прынцыпаў дзяржаўнай атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў Беларусі з'яўляюцца публічнасць і галоснасць абароны дысертацый, кампетэнтны і аб'ектыўны падыход пры ацэнцы кваліфікацыі прэтэндэнтаў на аснове адзінства патрабаванняў да іх, а таксама нацэленасць на неабходны эканоміцы вынік.

Г.У.Пальчык асабліва падкрэсліў важнасць забеспячэння максімальнай адкрытасці працэдуры публічнай абароны дысертацыі на ўсіх этапах яе разгляду. На яго думку, варта прадугледзець магчымасць правядзення публічнай абароны дысертацыі ў анлайн-рэжыме з мэтай прыцягнення да абмеркавання вядучых замежных навукоўцаў, як гэта практыкуецца ў шэрагу краін.

23.11.2017