УНИВЕРСIТЭТ

Адкрыццё выставы «Шэсць пачуццяў асаблівай кнігі» адбылося ў чытальнай зале для навуковай працы

У Дзень бібліятэк Беларусі, 15 верасня, адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Шэсць пачуццяў асаблівай кнігі», падрыхтаванай у рамках сумеснага праекта бібліятэкі і сектара навукова-метадычных рэсурсаў інклюзіўнай адукацыі БарДУ «Кніга — надзейны памочнік на шляху да інклюзіўнай адукацыі».

На выставе прадстаўлена калекцыя асаблівых кніг для дзяцей «Unusual books for Kids» на англійскай мове, перададзеная бібліятэцы БарДУ ў часовае карыстанне Цэнтрам інфармацыі, адукацыі і культуры пасольства ЗША ў Мінску. Сярод гэтых кніг тактыльныя кнігі, коміксы, 3-D кнігі, гукавыя і магнітныя выданні, кнігі для развіцця інтэлекту, кнігі з кішэнькамі.

Супрацоўнікі бібліятэкі і студэнты 4-га курса спецыяльнасці «Англійская мова. Нямецкая мова »пад кіраўніцтвам загадчыка сектара навукова-метадычных рэсурсаў інклюзіўнай адукацыі Р. Б. Венцэль падрыхтавалі і прадставілі каментарыі аб методыцы выкарыстання незвычайных кніг у працы з «асаблівымі» дзецьмі ў інклюзіўнай прасторы.

Чакаем будучых выхавальнікаў дзіцячага сада, будучых настаўнікаў, будучых псіхолагаў і практыкуючых педагогаў з 10:00 да 17:00 (панядзелак–пятніца) па адрасе: вул. Паркавая, 62, каб. 3/223.

Даведкі па тэл. 40 98 86 (унутр. 211).

19.09.2017