УНИВЕРСIТЭТ

Бібліятэка адзначыла Дзень гумару творчай сустрэчай з Анатолем Хвайніцкім

 Аўтар гумарыстычных апавяданняў прэзентаваў сваю новую кнігу «С улыбкой о жизни». Анатоль Хвайніцкі – дырэктар СДЮШАР прафсаюзаў па спартыўнай гімнастыцы і боксе, майстар спорту па боксе, трэнер вышэйшай катэгорыі, «Чалавек года – 2013» у намінацыі «Фізічная культура, спорт і турызм», пісьменнік, аўтар пяці кніг. Анатоль Уладзіміравіч прадставіў на суд слухачоў вясёлыя жыццёвыя гісторыі з новай кнігі. Распавёў, як нараджаюцца гумарыстычныя апавяданні, і хто натхняе ў іх напісанні. Кожны прачытаны аповяд быў напоўнены іроніяй, гумарам і аптымізмам. Безумоўным аўтарытэтам у гумарыстычным жанры для А. Хвайніцкага з'яўляецца Міхаіл Жванецкі. Анатоль Уладзіміравіч таксама ўкладвае акцёрскую нотку ў прачытанне сваіх апавяданняў. На сустрэчы порцыю добрага настрою атрымлівалі студэнты факультэта педагогікі і псіхалогіі.

10.04.2017