УНИВЕРСIТЭТ

На факультэце педагогікі і псіхалогіі адкрыты Тыдзень навукі!

На факультэце педагогікі і псіхалогіі арганізаваны прысвечаны Дню беларускай навукі навуковы марафон з шэрагу мерапрыемстваў, падрыхтаваных кафедрамі і структурнымі падраздзяленнямі факультэта. Пачатак тыдня навукі адбыўся на ўрачыстым адкрыцці, падчас якога дэкан факультэта І.У. Наважылава звярнулася да прысутных з прывітальным словам. Адказны за навуковую дзейнасць на факультэце Н.Ф. Захарчэня звярнула ўвагу на важнасць правядзення навуковых даследаванняў і трансляцыю грамадскасці атрыманых вынікаў.

На адкрыцці таксама выступілі ўдзельнікі II з'езду навукоўцаў Рэспублікі Беларусь дацэнт кафедры педагогікі В.І. Козел, загадчык кафедры псіхалогіі Т.Я. Яцэнка, загадчык кафедры прыродазнаўчых дысцыплін А.У. Земаглядчук.

19.01.2018