УНИВЕРСIТЭТ

На факультэце эканомікі і права адбыўся круглы стол «Канкурэнтаздольнасць рэгіёнаў Брэсцкай вобласці: ад тэарэтыка-метадычнай ацэнкі да эмпірычнага аналізу»

На факультэце эканомікі і права 16 студзеня 2018 года адбыўся круглы стол «Канкурэнтаздольнасць рэгіёнаў Брэсцкай вобласці: ад тэарэтыка-метадычнай ацэнкі да эмпірычнага аналізу» ў рамках другога дня праведзенага «Навуковага марафону».

У цяперашні час асаблівая ўвага надаецца пошуку рэзерваў эканамічнага росту рэгіёну з улікам яго лакальных асаблівасцяў сацыяльна-эканамічнага развіцця. У гэтай сувязі 16 студзеня 2018 года Савет маладых навукоўцаў БарДУ палічыў актуальным і неабходным правядзенне дыстанцыйнага круглага стала на тэму «Канкурэнтаздольнасць рэгіёнаў Брэсцкай вобласці: ад тэарэтыка-метадычнай ацэнкі да эмпірычнага аналізу», з прыцягненнем да дыскусіі спецыялістаў у галіне рэгіянальнай эканомікі і эканамічнай палітыкі. Мэтай круглага стала з'явілася выпрацоўка напрамкаў удасканалення дзяржаўнай эканамічнай палітыкі ў кантэксце кіравання рэгіянальнымі працэсамі.

Да дыскусіі былі запрошаныя маладыя навукоўцы і выкладчыкі факультэта эканомікі і права, а таксама спецыялісты ў галіне рэгіянальнай эканомікі і дзяржаўнай эканамічнай палітыкі. З дакладамі на мерапрыемстве выступіў загадчык кафедры тэарэтычнай і прыкладной эканомікі, кандыдат эканамічных навук А.М. Кораб, старшыя выкладчыкі А.Г. Толкач і К.В. Гаўрыленя. З дакладам у галіне прававога забеспячэння праграм рэгіянальнага эканамічнага развіцця выступіла старшы выкладчык кафедры грамадзянскіх і крымінальна-прававых дысцыплін В.А. Абрамовіч.

18.01.2018