УНИВЕРСIТЭТ

Алiмпiяда па рускай мове для замежных грамадзян "Дыялог культур"

27 красавіка 2018 года ў БарДУ адбыўся заключны этап Алімпіяды па рускай мове для замежных студэнтаў, які ў гэтым годзе праходзіў пад назвай «Дыялог культур». Арганізатарамі мерапрыемства сталі выкладчыкі кафедры філалогіі факультэта славянскіх і германскіх моў І.А.Голуб, А.М.Гацко, Л.У.Пракоф'ева, Ю.В.Шарэц, І.С.Чуносава.

Алімпіяда па рускай мове сярод замежных студэнтаў у форме адукацыйнага праекта, накіраванага на развіццё мультыкультурнай кампетэнцыі студэнтаў універсітэта ў пазааўдыторнай дзейнасці ў рамках вучэбнай дысцыпліны «Руская мова як замежная», праводзіцца ПВС кафедры філалогіі БарДУ штогод.

У ходзе мерапрыемства беларускія студэнты і замежныя навучэнцы з Камеруна, Кітая, Сірыі, Туркменістана і Турцыі распавялі пра сімволіку нацыянальнага адзення, выступілі з дэфіле ў нацыянальных касцюмах, прынялі ўдзел у інтэрактыўным бліц-апытанні. Удзельнікі конкурсу творчых работ «Раскажы мне пра тваю краіну. Мне вельмі хочацца пра яе пачуць» прэзентавалі сачыненні аб сваёй радзіме.

Спантанныя выказванні фіналістаў Алімпіяды ацэньвала журы конкурсу, у асобе старшыні - Н.М.Кругляковай, дэкана факультэта славянскіх і германскіх моў, і членаў журы - старшых выкладчыкаў кафедры філалогіі А.М.Фенчука і Н.У.Ермаловіч.

Па выніках удзелу і выступленняў замежныя студэнты і слухачы ўзнагароджаны дыпломамі, граматамі і падзякамі. 

Яркім і каларытным момантам мерапрыемства сталі народныя беларускія, туркменскія, кітайскія гульні, у якіх актыўна ўдзельнічалі ўсе прысутныя. Традыцыйная рубрыка адукацыйнага праекту «Аб рускім - цікава» у гэты раз прыняла форму лінгвістычнай гульні з жывым моўным матэрыялам, рускімі фразеалагізмамі і скорагаворкамі.

Варта адзначыць, што значнасць адукацыйнага праекта «Дыялог культур» (аўтары І.А.Голуб, І.С.Чуносава) адзначана ў Адкрытым рэгіянальным конкурсе інавацыйных педагагічных ідэй «Выхаванне без наступання» ў намінацыі «Лепшая ідэя рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу ў рамках вучэбнай дысцыпліны» .

03.05.2018