УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты інжынернага факультэта ўдзельнічалі ў VIII Адкрытым чэмпіянаце БДУІР па праграмаванні

VIII Міжнародны адкрыты чэмпіянат БДУІР па праграмаванні «BSUIR Open 2018» прайшоў сярод 12 краін. У чэмпіянаце ўзялі ўдзел 372 каманды.   У якасці прадстаўнікоў ад БарДУ выступілі 2 каманды студэнтаў секцыі інфармацыйных тэхналогій пад назвай «КМБ» (Канапля Яўгеній, Мальчыкаў Станіслаў, Бык Міхіал) і «PlsExplain:» (Батайкін Аляксей, Радзюк Уладзімір, Жанкевіч Кірыл). Абедзве каманды змаглі прайсці ў паўфінал чэмпіянату, і зусім крыху не хапіла, каб пазмагацца за прызы ў фінале конкурсу.

Для рашэння прапанаваных задачаў студэнты скарысталі высокаўзроўневыя мовы праграмавання C++, Java і C Sharp. Варта таксама адзначыць, што алімпіяда праходзіла ў рэжыме анлайн у сценах нашага ўніверсітэта.

Дзякуем студэнтам за выдатны ўдзел і жадаем далейшых поспехаў!!!

21.03.2018