УНИВЕРСIТЭТ

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў Мінску адбылася ўрачыстая сустрэча міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь І.В. Карпенкі са студэнткамі ўстаноў вышэйшай адукацыі. 

Арганізатарамі сустрэчы выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы. 

БарДУ прадстаўляла студэнтка факультэта педагогікі і псіхалогіі, пераможца конкурсу «Лепшы студэнт БарДУ», удзельніца абласнога тура рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года» Н. Шчэбет. 

У ходзе ўрачыстай сустрэчы Надзея была ўзнагароджана падзякай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за дасягненне высокіх вынікаў у вучэбнай і навуковай рабоце, культурным і грамадскім жыцці. 

Удзельнікі сустрэчы наведалі музей ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя Максіма Танка», а таксама Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

07.03.2018