УНИВЕРСIТЭТ

На інжынерным факультэце з 17 па 19 студзеня адбыўся навуковы марафон, прысвечаны Дню беларускай навукі

У рамках марафону паспяхова праведзены наступныя мерапрыемствы:

  • Выстава «Вынікі навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці інжынернага факультэта», на якой былі прадстаўлены патэнты, розныя віды выданняў, навуковыя працы выкладчыкаў, студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў інжынернага факультэта.
  • Дэманстрацыя навукова-даследчых дасягненняў кафедраў, якая ўключае метадычныя распрацоўкі, найбольш значныя артыкулы, сертыфікаты, дыпломы па НДР, фота доследных установак, абсталявання для правядзення НДР і НДРС, праекты, праграмы.
  • Адкрытая лекцыя В.В. Кузьмінава, дацэнта кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій, кандыдата тэхнічных навук на тэму «Сучасныя падыходы да кіравання ведамі. Параўнальны аналіз заходняга і японскага вопыту».
  • Эксперыментальна-лабараторная студэнцкая пляцоўка з прадстаўленнем вучэбна-даследчага эксперыменту (на базе лабараторыі фізікі ў рамках работы гуртка навуковай творчасці «Электратэхнік» пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры фізіка-матэматычных дысцыплін і інфарматыкі Г.У. Качкар)
  • Пашыранае пасяджэнне савета інжынернага факультэта са справаздачай па навуцы і ўзнагароджаннем актыўных супрацоўнікаў і студэнтаў па выніках навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці.
  • Навуковы семінар «Перспектывы сучаснай навукі», на якім абмяркоўваліся перспектыўныя напрамкі навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці, заслухоўваліся выступленні маладых даследчыкаў і аспірантаў інжынернага факультэта.
  • Тэматычная кансультацыя «Метады дыягностыкі сучаснай паліўнай апаратуры», на якой старшым выкладчыкам кафедры механізацыі і энергазабеспячэння вытворчасці У.А. Патапавым былі апісаны сродкі і метады дыягностыкі паліўнай сістэмы Сommon Rail, а таксама праведзена дэманстрацыя працы стэнда.
  • Трэнінг «Мадэляванне і разлік дэфармацыі мадэлі ў Solidworks» з дэманстрацыяй выкарыстання пакета Solidworks Simulation для разліку напружана-дэфармаванага стану мадэлі пад уздзеяннем розных нагрузак, праведзены А.В. Шахам, загадчыкам кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій
  • Круглы стол «Сучасныя тэхналогіі ўмацавання і аднаўлення дэталяў машын. Праблемы апрацоўкі ўмацавальных пакрыццяў» з вядомымі навукоўцамі Беларусі. На мерапрыемства былі запрошаны В.К. Шэлег, доктар тэхнічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь; У.У. Клубовіч, акадэмік, доктар тэхнічных навук, прафесар, Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.
  • Дэманстрацыйная пляцоўка «АграЦэх», у рамках якой былі праведзены майстар-клас «Буякі – інавацыйная культура Прэміум класа»; міні-семінар «Хларафіл і таямніцы фотасінтэзу»; кансультацыя «Спосабы вегетатыўнага размнажэння драўняна-хмызняковых і іглічных парод»; навуковая майстэрня «Насякомыя-шкоднікі сельскагаспадарчых культур» і дэгустацыйны сэт «ФітаБар». Падрыхтавалі мерапрыемства Т.Р. Прыхач, старшы выкладчык кафедры аграрных дысцыплін; Д.С. Мароз, кандыдат біялагічных навук, старшы выкладчык кафедры аграрных дысцыплін; С.Л. Прыходзька, выкладчык кафедры аграрных дысцыплін; К.У. Земаглядчук, кандыдат біялагічных навук, старшы выкладчык кафедры аграрных дысцыплін.
23.01.2018